Румас распавёў у Казахстане, што з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам развіцця Беларусі

by

IT-сфера — нацыянальны прыярытэт развіцця Беларусі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на пленарным пасяджэнні форуму «Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі» ў Алматы, піша БелТА.

«Ставячы перад сабой амбіцыйную мэту па стварэнні IT-краіны, мы прынялі выклік па перабудоўванні эканомікі, пераводу яе на лічбавыя рэйкі», — сказаў Сяргей Румас.

«Вызначыўшы IT-сферу нацыянальным прыярытэтам развіцця, дзяржава сфармавала неабходныя стартавыя ўмовы. У Беларусі створаная развітая і адпаведная сусветным стандартам інфраструктура перадачы, захоўвання і апрацоўкі звестак, механізмы ідэнтыфікацыі, сучасныя сродкі абароны інфармацыі», — дадаў ён.