Вы не паверыце, але гурту Recha Андруся Такінданга спаўняецца 18 гадоў. Паслухайце іх жывы выступ з новымі песнямі ВІДЭА
Па частцы выступаў у Беларусі і відэа да сваіх песень яны сярод самых актыўных выканаўцаў краіны, але Recha не спяшаюцца са студыйнымі запісамі. У дыскаграфіі гурта ўсяго два альбомы, з-за гэтага, магчыма, і складана паверыць у тое, што Recha сёлета справіць паўнагоддзе.
by NN.byНе самую актыўную студыйную працу Андрусь Такінданг тлумачыць тым, што запіс песень — не настолькі вясёлы працэс, як канцэртныя выступы. У студыі музыкі пачынаюць заганяцца, чым марудзяць выхад новых альбомаў.
У студыі Belsat Music Live гурт Recha выканаў пяць песень, чатыры з якіх — прэм’еры. Адна з іх, «Крыжы», была напісаная пад уражаннем ад крыжалому ў Курапатах. А ў гутарцы з вядучай праграмы Мірай Шульц удзельнікі Recha расказалі пра працу ў розных музычных калектывах, выступы ў глыбінцы і на карпаратывах ды шмат іншых цікавостак.
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.