Трамп: Пасля Кітая мы возьмемся за Еўропу
by NN.byЗлучаныя Штаты пасля таго, як падпішуць паўнавартаснае гандлёвае пагадненне з Кітаем, пачнуць больш актыўна весці гандлёвыя перамовы з Еўропай. Пра гэта заявіў Дональд Трамп, выступаючы ў чацвер перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Аёва, піша tass.ru.
«Еўропа наступная. Я хачу скончыць з Кітаем да таго, як мы прыступім да Еўропы», — адзначыў ён, калі казаў пра першую фазу гандлёвай здзелкі паміж Пекінам і Вашынгтонам. «У нас ніколі не было лепшых адносінаў з Кітаем, чым цяпер. Гэта прыгожая гісторыя», — дадаў Трамп.
Звяртаючыся да фермераў штата, ён заўважыў, што пасля дасягнутых ім пагадненняў у гандлёвай сферы з рознымі краінамі яны «будуць зарабляць вельмі шмат грошай». Пры гэтым, як сцвярджае кіраўнік вашынгтонскай адміністрацыі, калі яго не пераабяруць ў лістападзе гэтага года, усе іх «фермы згалеюць».
Раней Трамп заявіў пра сур'ёзнасць намераў увесці мыты на імпарт аўтамабіляў з ЕС, калі бакам не ўдасца заключыць гандлёвае пагадненне на ўмовах, якія задавальняюць Вашынгтон.