«Акадэмкніга» запрашае: 7 лютага — прэзентацыя выданняў пра гісторыю беларускай кухні і сустрэча з шэф-кухарам

by

Прэзентацыя кнігі Алены Мікульчык «Смак беларускай кухні» і набора паштовак «Кухня эпохи Наполеона» пачнецца 7 лютага а 13.30 на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі, XXVІI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу (пр. Пераможцаў, 14).

«Смак беларускай кухні»

https://nn.by/img/w350d4/photos/z_2020_01/smak-bel-kuhni-qcvxb.jpg

Кожны чытач зможа прыгатаваць на звычайнай кухні стравы з гэтай кнігі, а таксама даведацца шмат новага з кулінарнага жыцця нашых продкаў. Вы зможаце пакаштаваць саму гісторыю на смак!

Алена Мікульчык — шэф-кухар, эксперт беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі.

«Кухня эпохи Наполеона»

https://nn.by/img/w768d4/photos/z_2020_01/kuhnya-epohinapoleona2-d10k8.jpg

Рэцэпты 15 гістарычных страў канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Cтравы адаптаваныя і падабраныя так, каб вы змаглі знайсці інгрэдыенты ў найбліжэйшай краме і паўтарыць рэцэпты на звычайнай кухні.

Што падавалі да стала Напалеона і Аляксандра I, чым цешылі сябе беларускія магнаты, што елі простыя людзі — усё гэта вы даведаецеся з паштовак.

Падчас прэзентацыі вы зможаце задаць пытанні аўтару, атрымаць у яго аўтограф.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648