Дзяржсакратар ЗША Пампеа ўжо ва Украіне, наступная — Беларусь

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа прыляцеў ва Украіну з рабочым візітам. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка ўкраінскага МЗС Ягор Бажок у твітары.

«Украіна вітае вялікага сябра з ЗША», — напісаў Бажок, адзначыўшы, што Пампеа асабіста зрабіў многае, каб падтрымаць Украіну «у цяжкія часы расійскай агрэсіі». Падчас свайго візіту Пампеа сустрэнецца з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Пампеа таксама паведаміў пра сваё прыбыццё ва Украіну ў твітары. Ён адзначыў, што плануе абмеркаваць з Зяленскім «шляхі прасоўвання нашага стратэгічнага партнёрства і ўмацавання пазіцыі Украіны як свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы».

У суботу Пампеа павінен прыляцець у Мінск. Паведамлялася, што тут адбудзецца яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.