ФІФА будзе думаць, ці адхіляць Расію ад футбола

by
У ФІФА адрэагавалі на санкцыі ў дачыненні да Расеі, зацверджаныя выканаўчым камітэтам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, піша Спорт-Экспрэс.

«ФІФА прыняла да ведама рашэнне, прынятае сёння выканкамам ВАДА. ФІФА знаходзіцца ў кантакце з ВАДА і Асацыяцыяй міжнародных федэрацый алімпійскіх летніх відаў спорту, каб удакладніць дзеянне рашэння ў дачыненні да футбола», - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

9 снежня выканкам ВАДА зацвердзіў рэкамендацыі камітэта па адпаведнасці і вызначыў санкцыі для Расіі за маніпуляцыі са звесткамі Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

У іх ліку — 4-гадовая забарона для Расіі на ўдзел у буйных міжнародных спаборніцтвах (у тым ліку Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету) і пазбаўленне права іх прымаць, на іх не можа падымацца сцяг РФ.

У прыватнасці, пад пытаннем удзел зборнай Расіі ў адборачным турніры да чэмпіянату свету па футболе — 2022.

За сістэматычны падман Расію на чатыры гады адхілілі ад Алімпіядаў і чэмпіянатаў свету