https://nn.by/img/w660d4/photos/z_2019_12/20180217_miting_ligalaize_belarus_arakhouskaya3-660x440-ty5ma.jpg

Пятро Маркелаў арыштаваны на 14 сутак

by

Грамадскі актывіст Пятро Маркелаў арыштаваны на 14 сутак — сем сутак за дробнае хуліганства і сем сутак за непадпарадкаванне службовай асобе.

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Вікторыя Фёдарава, старшыня «Прававой ініцыятывы».

Гісторыя датычыць 17 лістапада, калі Маркелаў быў назіральнікам на парламенцкіх выбарах. Яго тады затрымалі, але адпусцілі да суда.