Расійскія прадпрыемствы завінавацілі беларускім больш за $ 2 мільярды
by NN.byУ пытаннях скарачэння пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, якая існуе ў расійскіх контрагентаў перад беларускімі прадпрыемствамі, назіраецца станоўчая тэндэнцыя. Пра гэта паведаміў журналістам у Маскве генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, паведамляе БелТА.
Сёння ў пасольстве Беларусі ў Расіі Генпракуратура сумесна з дыпмісіяй правялі нараду з кіраўнікамі беларускіх суб'ектаў тавараправоднай сеткі па садзейнічанні экспарцёрам у пытаннях недапушчэння і ліквідацыі пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Па дадзеных на 1 кастрычніка, запазычанасць расійскіх контрагентаў перад беларускімі суб'ектамі гаспадарання склала $ 2 млрд 115,7 млн. Пры гэтым пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць расійскага боку на гэтую дату склалася на ўзроўні $ 147,6 млн. За студзень-верасень яна знізілася на $ 1,7 млн, або на 1,1%.
Аляксандр Канюк адзначыў, што Генеральная пракуратура займаецца пытаннямі пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці ўжо на працягу 5 гадоў