https://nn.by/img/w650d4/photos/z_2019_12/d0a1d0b1d0bed180d0bdd0b0d18f_d0a0d0bed181d181d0b8d0b8_d0bdd0b0_d186d0b5d180d0b5d0bcd0bed0bdd0b8d0b8_d0b7d0b0d0bad180d18bd182d0b8d18f_d09ed0bbd0b8d0bcd0bfd0b8d0b9d181d0bad0b8d185_d0b8d0b3d180_2014-q31aa-wjzz3.jpeg

Сёння стане вядома, ці адхіляць Расію ад Алімпіяды

by

9 снежня ў Лазане адбудзецца пасяджэнне Выканкам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), прысвечанае пытанню статусу Расійскага антыдопінгавага агенцтва, піша sports.ru

Выканкам разгледзіць рэкамендацыі камітэта па адпаведнасці. Раней камітэт рэкамендаваў пазбавіць статусу РУСАДА, адхіліць Расію ад міжнародных стартаў на 4 гады, у тым ліку Алімпіяды, а таксама пазбавіць краіну права правядзення буйных спартыўных турніраў.

Прычынай стала расследаванне па дадзеных з базы Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, у якой змяшчаюцца вынікі даследаванняў за 2012-2015 гады. Незалежныя эксперты ўстанавілі, што ў базу ўносіліся змены з мэтай схаваць станоўчыя допінг-пробы расійскіх спартсменаў.

Чакаецца, што Выканкам абвесціць рашэнне ў 16.00 па мінскі часе.