![https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2019_12/1-hd6xg.jpg https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2019_12/1-hd6xg.jpg](https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2019_12/1-hd6xg.jpg)
У Мінску тралейбус сутыкнуўся з каршэрынгавым аўтамабілем ФОТА
by NN.byЗдарэнне адбылося каля апоўначы 9 снежня на вуліцы Чкалава, паведамляе МНС.
«Фольксваген Пола» сутыкнуўся з пустым тралейбусам, які рухаўся ў парк. Усярэдзіне аўтамабіля знаходзіліся 5 чалавек. Ратавальнікі дэблакавалі з легкавога аўтамабіля траіх: кіроўцу і двух пасажыраў. Яшчэ двое пасажыраў легкавога аўтамабіля выбраліся самастойна. Усе пяцёра дастаўлены ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Кіроўца тралейбуса не пацярпела.