2 студзеня могуць зрабіць выходным без адпрацоўкі
by NN.byЯк паведамлялася, 31 снежня будзе працоўным днём. 2 студзеня раней зрабілі выходным, але з адпрацоўкай 4 студзеня. Працоўны дзень 6 студзеня (панядзелак) перанесены на 11 студзеня (субота).
Такім чынам, беларусы будуць у навагоднія тыдні працаваць/адпачываць так. 23 і 24 снежня (працоўныя), 25 снежня (выходны), 26 і 27 снежня (працоўныя), 28 і 29 — выходныя, 30 і 31 снежня (працоўныя). 1 і 2 студзеня — выходныя, 3 і 4 студзеня — працоўныя, 5—7 студзеня (выходныя)
Але разам з тым абмяркоўваецца прапанова зрабіць 2 студзеня выходным без адпрацоўкі ў суботу, 4 студзеня, піша Tut.by.
«З'явілася інфармацыя, што 4 студзеня не трэба працаваць. 2 студзеня будзе паўнавартасным выходным. Яго не трэба будзе адпрацоўваць», — сказала TUT.BY інфармаваная крыніца. Паводле яго слоў, «улады пачулі запыт з боку грамадства, і палічылі варыянт з 2 студзеня самым аптымальным».
Дарэчы, на днях прэм'ер-міністр Сяргей Румас паведаміў, што ўрад унёс у Адміністрацыю прэзідэнта праект указа з нагоды выходнага 2 студзеня.
— Калі такое рашэнне будзе прынята, то можна будзе ўзяць адгул 3 студзеня і зладзіць невялікія навагоднія вакацыі. Усё роўна многія нашы кліенты з Беларусі (гэта буйныя дзяржзаводы) і Расіі будуць адпачываць, — сказаў прадстаўнік прыватнай кампаніі.